Галоўны трэнер моладзевай зборнай па футболе падаў у адстаўку
Юры Шуканаў падаў кіраўніцтву федэрацыі футболу заяву пра датэрміновае скасаванне кантракту ў сувязі з невыкананнем задачы.
У бліжэйшыя дні пытанне пра адстаўку спецыяліста разгледзіць бюро Беларускай федэрацыі футболу, інфармуе "Прессбол".
Нагадаем, што ў першы дзень лета беларуская "маладзёжка" саступіла ў гасцях зборнай Босніі і Герцагавіны з лікам 0:3. У выніку нашыя футбалісты практычна страцілі шанцы на поспех у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2013.
Фота — dinamo-minsk.by