Гамяльчанін разлічыўся купюрамі, якія выйшлі з абарачэння 11 гадоў таму

Мясцовы жыхар разлічыўся за выпіўку і закуску сапраўднай купюрай у 500 тысяч рублёў. Гэта былі старыя грошы, выведзеныя з абарачэння яшчэ ў 2000 годзе. Як паведамляе "Гомельская праўда", прадавец, які разлічваў пакупніка, не заўважыў ашуканства і нават даў рэшту — больш як 400 тысяч рублёў. 

Праз некалькі дзён той самы мужчына вырашыў пусціць у справу другую такую ж купюру. Гэтым разам ён не стаў рызыкаваць сам, а папрасіў знаёмага купіць неабходнае. Гэтага знаёмца і затрымалі пры спробе збыць купюру. А пазней затрымалі і "гаспадара" купюры. Супраць ашуканца пачалі крымінальную справу.