Ганчарэнка: гаварыць, што БАТЭ мусіў выходзіць з групы, абсурдна

Нагадаем, пасля гасцявога паражэння ад "Валенсіі" (2:4) у БАТЭ засталіся толькі тэарэтычныя шанцы на выхад з групы.

"Для мяне, ды і для ўсяго нашага трэнерскага штабу так пытанне не стаіць, — цытуе словы Віктара Ганчарэнкі "Прессбол". — Наша задача — падрыхтаваць каманду да канкрэтнага матча. Важна, каб яе стан быў аптымальным. Калі гэта ўдаецца, то нам па сілах дамагчыся станоўчага выніку. І так ад гульні да гульні. А першапачаткова маючы ў якасці сапернікаў клубы з пяцёркі вядучых топ-чэмпіянатаў, гаварыць, што мы павінны абавязкова выходзіць з лігачэмпіёнскай групы, абсурдна".