Ганчарэнка: Глеб можа сыйсці, калі атрымае прапанову з топ-клуба

Нагадаем, першы паядынак плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдзе 22 жніўня на мінскім стадыёне "Дынама" (пачатак у 21.45).

Віктар Ганчарэнка разлічвае, што БАТЭ зможа атрымаць над клубам з гарадка Кір'ят-Шмона перамогу з "сухім" лікам. Ён спадзяецца, што падтрымаць каманду на "Дынама" прыйдзе не менш за 20 тысяч чалавек.

Па словах Ганчарэнкі, усе футбалісты здаровыя, за выключэннем Дзмітрыя Багі. Што да Аляксандра Глеба, дык калі гаворка пойдзе пра падпісанне новага катракта з ім, то праблемаў не будзе, лічыць галоўны трэнер БАТЭ. Віктар Ганчарэнка адзначыў, што Глеб можа сыйсці, калі атрымае прапанову ад клуба з топ-чэмпіянату, паведамляе БелаПАН.

Фота — bymedia.net