Ганчарэнка: мы пераканаліся ў значэнні фактару Глеба

Барысаўчане ў Венгрыі перамаглі "Дэбрэцэн" з лікам 2:0 (Мазалеўскі, 25, А. Валадзько, 59).

"Мы былі вельмі ўпэўненыя ў сабе, — кажа Віктар Ганчарэнка. — ...мы пераканаліся, якое вялікае значэнне мае фактар Аляксандра Глеба". Нагадаем, былы гулец "Барселоны" правёў за БАТЭ ўжо другі матч. Учора на рахунку Глеба была галявая перадача.

Ганчарэнка запэўніў, што ў яго дастаткова гульцоў, каб змагацца "на два фронты" — у чэмпіянаце Беларусі і ў Лізе чэмпіёнаў.

Лёсаванне раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў прызначанае на 10 жніўня.

Фота — fcbate.by