Гандбалісты мінскага "Дынама" і брэсцкага БГК дапамогуць Дзмітрыю Раку

Гульня паміж "Дынама" (Мінск) і БГК імя Мяшкова (Брэст) адбудзецца 25 лютага ў 16.00 у сталічным Палацы спорту, паведамляе БЕЛТА. На дапамогу Дзмітрыя Раку пойдуць не толькі сродкі, атрыманыя ад продажу квіткоў, але і грошы, сабраныя сярод гледачоў падчас гульні.

Нагадаем, што вядомы фрыстайліст атрымаў цяжкую траўму ў снежні 2006 года і некалькі месяц правёў у непрытомнасці. Як паведамляла Еўрарадыё, спартоўцу дагэтуль патрэбная дапамога.