Гандбалісты мінскага "Дынама" разграмілі швейцарскі "Шафхаўзен"
Матч 5-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў адбыўся 15 лістапада ў Мінску.
Беларуская каманда атрымала перамогу з буйным лікам — 33:23 (14:12), перадае БелаПАН.
Становішча камандаў у групе D: "Барселона" (Іспанія) — 8 ачкоў (4 матчы), "Берлін" (Нямеччына) — 6 (4), "Дынама" (Мінск) — 5 (5), "Заграб" (Харватыя) — 3 (4), "Пік" (Венгрыя) — 2 (4), "Шафхаўзен" (Швейцарыя) — 2 (5).
Па выніках двухкругавога турніру чатыры найлепшыя каманды групы выйдуць у 1/8 фіналу.