Гандляроў пазбавяць ліцэнзіі за продаж алкаголю непаўналетнім
Такую прапанову агучыў старшыня Бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў, паведамляе газета "Бабруйскае жыццё".
На сустрэчы з чыноўнікамі гарадскіх раёнаў кіраўнік Бабруйску запатрабаваў актывізаваць прафілактычную працу саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку. Тады ж прагучала і прапанова змагацца кардынальнымі метадамі супраць парушэнняў падчас продажу алкаголю.