Ганцавіцкія чыноўнікі арганізавалі несанкцыянаваны збор подпісаў?

Некалькі тыдняў таму старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар раскрытыкаваў кіраўнікоў Ганцавіцкага і Столінскага раёнаў за невыкананне эканамічных паказчыкаў і прапанаваў ім падаць у адстаўку.

Каб уратаваць свайго начальніка, Уладзіміра Столяра, ганцавіцкія чыноўнікі арганізавалі масавы збор подпісаў. Аб гэтым піша газета “Ганцавіцкі час”. Прычым рабілася гэта ў працоўны час 26 кастрычніка. На прадпрыемствы, арганізацыі і нават вёскі Ганцаўшчыны накіраваліся “кур’еры”, якія прапаноўвалі людзям паставіць подпіс на чыстым аркушы паперы. Чыноўнікі кажуць, што подпісы будуць прыкладзены да звароту да кіраўніка Брэсцкай вобласці.