Ганцавіцкія злодзеі паквапіліся на... камп'ютарныя мышкі
Невядомыя абрабавалі камбінат панэльнага домабудавання ў Ганцавічах.
Яны ўзламалі трое дзвярэй у кабінетах на другім паверсе адміністрацыйнага будынка. Злодзеяў чамусьці прывабілі дзве “мышкі” ад камп'ютараў. Міліцыя шукае злачынцаў.