Ганцаўчане афіцыйна зарабілі на ягадах амаль 2 мільёны долараў

Такую статыстыку апублікавала афіцыйная газета “Савецкае Палессе”.

Дарэчы, у свой час незалежная газета “Ганцавіцкі час” паведаміла і прычыну папулярнасці сезонных заробкаў. Ганцавіцкі раён увайшоў у топ-дваццатку самых адсталых у Беларусі. Менавіта малыя заробкі змушаюць людзей ісці на цяжкую працу ў лес і на балота. Многія ганцаўчане з’язджаюць на заробкі за мяжу, пераважна ў Расію.

Нагадаем, дрэнныя эканамічныя паказчыкі сталі прычынай нядаўняга звальнення двух старшыняў райвыканкамаў Брэсцкай вобласці, у тым ліку і Ганцавіцкага.