Гара Сцяпана Бандэры можа з'явіцца на мяжы Грузіі і Расіі
Пра гэта аб'явілі ўкраінскія альпіністы.
У аўторак яны пачынаюць акцыю "Героі Украіны на вяршынях свету". Як паведамляе "Эхо Москвы", у яе рамках альпіністы будуць штурмаваць бязыменныя горы і называць іх у гонар вядомых украінскіх дзеячоў. Першым у гэтым спісе абралі Бандэру, лідара Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, якая змагалася супраць савецкіх уладаў за незалежную Украіну.