Газета “Пінскі веснік” надрукавала спіс нецвярозых кіроўцаў (фота)

У спісе 62 прозвішчы. Усіх гэтых вадзіцеляў неаднаразова лавілі падчас кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. Прозвішчы пяці парушальнікаў у спісе пазначаны двойчы.

Дарэчы, па звестках ДАІ, летась у Пінску было затрымана 658 нецвярозых кіроўцаў, прычым больш за 60 неаднаразова. Прычым 13 выпівохаў здзейснілі дарожна-транспартныя здарэнні.