Газета “Прессбол” назвала найлепшым футбалістам Беларусі Аляксандра Гутара
Выданне правяло апытанне сярод трэнераў, журналістаў, футбалістаў і суддзяў.
У апытанні “Прессбола” прыняло ўдзел 369 чалавек. 22-гадовы галкіпер алімпійскай зборнай Беларусі і барысаўскага БАТЭ набраў 414 балаў. На другой пазіцыі – паўабаронца нацыянальнай зборнай і расійскага клуба "Краснадар" Аляксандр Кульчы. Ён набраў 313 ачкоў. На трэцяй – паўабаронца мінскага "Дынама" і нацыянальнай зборнай Станіслаў Драгун.