"Газпрам" абяцае Беларусі інвестыцыі і павелічэнне аб'ёмаў транзіту газу
Сёння ў Мінску прайшла сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні праўлення расійскай кампаніі "Газпрам" Аляксея Мілера.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што задаволены супрацоўніцтвам з "Газпрамам" і вітае прыход у краіну інвестыцый, рэалізацыю новых праектаў.
Аляксей Мілер (на здымку) заявіў, што яго кампанія плануе ў бліжэйшыя 3-4 гады павялічыць на 30% аб'ёмы транзіту газу праз Беларусь. Таксама ён распавёў, што "Газпрам" мае намер да 2015 года рэканструяваць у нашай краіне 35 газаразмеркавальных станцый і рэалізаваць праект па выкарыстанні газаматорнага паліва, інфармуе БЕЛТА.
Фота — РИА Новости