Генпракуратура пакуль не мае ліста з Літвы наконт "цацачнага дэсанту"
Хаця літоўскія СМІ паведамілі пра адпраўку ліста яшчэ 21 снежня.
Пра тое, шо літоўскі адказ дагэтуль не прыйшоў ў Генпракуратуру Беларусі, паведамляе агенцтва БелаПАН.
Нагадаем, што 4 ліпеня шведскі самалёт прыляцеў з тэрыторыі Літвы і скінуў дэсант з плюшавых мядзведзікаў над Мінскам і Івянцом. Да цацак былі прымацаваныя заклікі да свабоды слова ў Беларусі. Пакуль арганізатары акцыі не выклалі ў інтэрнэт відэа, якое пацвярджае факт палёту, беларускія вайскоўцы і памежнікі катэгарычна абвяргалі інфармацыю.
16 жніўня літоўскі бок паведаміў, што Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы пачала расследаванне інцыдэнту. Якую менавіта інфармацыю літоўцы перадалі ў Беларусь, не ўакдладнялася.
Фота — bnp.by