Генпракуратура вырашыць, ці пойдзе справа былога намесніка міністра ў суд
У Следчым камітэце завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў Яўгена Полудня.
Ён абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказную пасаду і ў атрыманні хабару. Матэрыялы расследавання накіраваныя ў Генеральную пракуратуру для прыняцця рашэння аб накіраванні ў суд.
Нагадаем, намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі быў затрыманы ў снежні 2011 года. Следства ўстанавіла, што Полудзень сістэматычна працяглы час атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі, паведамляе БелаПАН.
Фота — mvd.gov.by