Герасіменя: я сустрэла чалавека, з якім можна стварыць сям'ю

"Мне здаецца, што я сустрэла чалавека, з якім можна віць сямейнае гняздо, — цытуе словы Герасімені "Прессбол". — Хто ён? Я б не хацела трапляць у хроніку жоўтай прэсы і распавядаць пра гісторыю нашых узаемаадносін — ёсць рэчы, якія павінны заставацца толькі паміж двума людзьмі. Магу толькі сказаць, што гэтага чалавека я ведаю даўно і ён шмат у чым вельмі падобны на мяне: таксама імкнецца рэалізавацца ў жыцці як асоба і прафесіянал. А яшчэ ён вельмі добры і чулы чалавек, які нясе зарад пазітыву навакольным людзям".

Аляксандры Герасімені 26 гадоў, яна — адна з самых вядомых беларускіх плыўчых. Сёлета Герасіменя была ўганараваная ордэнам Айчыны ІІІ ступені.

Фота — kp.by