Гімназісты з дапамогай настаўнікаў сабралі 2,5 кілаграмы дваццацірублёвак
І на ўсе грошы купілі марозіва.
Вучні 11 класа Маларыцкай раённай гімназіі Арцём Дулуб і Аляксей Жох распачалі акцыю ў верасні мінулага года. Яны вырашылі сабраць 10 кілаграмаў 20-рублёвых купюраў і падараваць сваёй навучальнай установе. Аднак да траўня сабралі толькі 2,5 кілаграмы альбо крыху менш за 3 тысячы купюраў. У апошнія месяцы хлопцам дапамагалі іх аднакласнікі і настаўнікі.
Як паведамляе газета "Рэспубліка", грошы ў краме касірка нават не пералічвала — гімназісты іх запакавалі ў пачкі па 100 купюр у кожнай.
Фота — malorita.by