Глеб: Раней у сурокі не верыў, а цяпер стаў задумвацца
Адзін з найлепшых футбалістаў нашай краіны Аляксандр Глеб паразважаў пра прычыны сваіх няўдач.
У інтэрв'ю расійскай газеце "Спорт-экспресс" ён прызнаўся: "Я раней ва ўсе гэтыя сурокі наогул не верыў, а нядаўна пачаў задумвацца: можа, і праўда ёсць нешта такое?". Нагадаем, Глеб пасля разарвання кантракту з "Барселонай" стаў свабодным агентам. Не здолеўшы працаўладкавацца ў Еўропе, ён заключыў кантракт з сераднячком расійскай Прэм'ер-лігі — самарскімі "Крыламі Саветаў", якія да таго ж вядуць барацьбу за выжыванне ў эліце.
Аляксандр Глеб кажа, што выдатна сябе адчувае і спадзяецца, што "усё дрэннае ўжо ззаду".