Глыбоцкі службовец паўшчуваў дырэктарку гімназіі за беларускую мову

Дырэктарка гімназіі Людміла Хверанец вяла сход па-беларуску. Пасля сходу да дырэктара сталі падыходзіць бацькі з асабістымі пытаннямі. Адзін з іх, намеснік галоўнага лекара Глыбоцкай лякарні Сяргей Маціеўскі, паўшчуваў дырэктарку за беларускую мову. Таксама ён зацікавіўся, ці шмат настаўнікі будуць размаўляць з дзецьмі па-беларуску падчас навучання. 
Дарэчы, некалькі гадоў таму Глыбоцкая гімназія была беларускамоўнай. Але з ініцыятывы таго ж Маціеўскага і яшчэ некалькіх бацькоў навучанне перавялі на рускую мову. Гэтыя ж бацькі ўжо некалькі гадоў змагаюцца з беларускай мовай у школе №3 і ў дзіцячым садку.