Гомельская мытня затрымала разынак на 100 тысяч долараў (фота)
16 тон іранскіх разынак перавозіліся без адпаведнага фітасанітарнага сертыфіката.
Як паведамляе прэс-служба гомельскай мытні, увесь незаконна транспартаваны тавар быў затрыманы. Яго кошт ацэнены ў 800 мільёнаў рублёў.
Мытня працягвае праверку. А матэрыялы справы тым часам накіраваныя ў суд.