Гомельскі міліцыянт стаў абсалютным чэмпіёнам свету па бодыбілдынгу (фота)
Гэта Сяргей Матусевіч — супрацоўнік спецпадраздзялення гомельскага палка спецназу.
Як піша "Ежедневник", ён атрымаў перамогу на чэмпіянаце свету па бодыбілдынгу і фітнэсу паводле версіі федэрацыі NAC.
На другім месцы апынуўся малодшы брат чэмпіёна — Раман Кульчык, які працуе ў паўсядзённым жыцці таксістам.
Чэмпіянат, у якім удзельнічалі бодыбілдэры з дзевяці краінаў, праходзіў у Казані.
Дарэчы, удзельнічаць у спаборніцтвах гамельчуку давялося за свой кошт. Гэты чэмпіянат, кажа Матусевіч, абыйшоўся яму амаль у 2000 долараў.
