Гомельскіх настаўнікаў прымусілі дзяжурыць заміж светлафораў

Як паведамляе БелаПАН, дзяжурства мусіць адбывацца з 7.30 да 8 гадзінаў раніцы і ўвечары з 18-й да 20-й гадзіны. Мера датычыць школаў, размешчаных каля аўтадарог. Адпаведнае распараджэнне выдаў аддзел адукацыі.

Па словах чыноўнікаў, настаўнікі апранаюць адмысловую камізэльку са святлоадбівальнымі элементамі і пераводзяць дзяцей праз дарогу, каб пазбегнуць аварый.