Гомельскія чыноўнікі просяць замежнікаў пісаць на зразумелай ім мове

Як паведаміў начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян Аляксандр Логвін, некалькі дзён таму па электроннай пошце прыйшоў ліст з Чэхіі. У ім была просьба дапамагчы купіць кнігу пра Гомельскую вобласць. "Ліст быў складзены на англійскай мове, таму мы папрасілі адрасата выкласці сваю просьбу на рускай ці беларускай мовах, што і было зроблена", — цытуе словы Логвіна БЕЛТА.