Гомельскія леснікі спынілі ў 100 метрах ад мяжы магутны пажар з Украіны

Як паведамляе БелаПАН, беларускія леснікі атрымалі інфармацыю, што полымя захапіла плошчу ў 150 гектараў, мае шырыню фронту ў 1,5 кіламетра і рухаецца да мяжы ў бок Лельчыцкага раёна.

 
У бок пажару накіраваліся верталёт, наземная тэхніка і каля 50 выратавальнікаў, каб не пусціць пажар на тэрыторыю Беларусі. Атрымаўшы дазвол ад памежнікаў дзвюх дзяржаваў, леснікі перайшлі дзяржаўны кардон. За 100 метраў ад мяжы на ўкраінскай тэрыторыі яны спынілі рух полымя. У ноч з 4 на 5 чэрвеня сумесна з калегамі з Беларусі ўкраінцы пагасілі лясны пажар.