Гомельскія мытнікі канфіскавалі нячыйны тавар коштам 70 мільёнаў рублёў
Падчас праверкі цягніка накірункам “Санкт Пецярбург — Днепрапетроўск” былі знойдзеныя біялагічна актыўныя дадаткі.
А акрамя гэтага інкрыментныя пераўтваральнікі вуглавых перамяшчэнняў і ўтулкі агульным коштам амаль на 70 мільёнаў рублёў.
Тавар быў знойдзены ў тэхналагічнай нішы аднаго з вагонаў, таму вызначыць уладальніка такога “багажу” не ўдалося. Па справе распачаты адміністрацыйны працэс.