Гомельскія памежнікі затрымалі расійскіх кантрабандыстаў коней

Як паведамляе БелаПАН, у аўтамабілі перавозілі 11 коней без адпаведных дакументаў. Расіяне заявілі, што коней яны купілі ў Беларусі і хацелі вывезці ў Расію. "КамАЗ" памежнікі перадалі мясцовай міліцыі. А коней на час следства аддалі ў калгас "Цяплічнае" вёскі Старое Сяло.