Гомельскія правабаронцы ладзяць акцыю да Дня нараджэння Алеся Бяляцкага
Яе распачалі 16 верасня Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка.
Паводле Судаленкі, 25 верасня свой Дзень нараджэння Бяляцкі, верагодней за ўсё, сустрэне за кратамі. Таму ў СІЗА на яго адрас будуць накіраваныя віншавальныя паштоўкі. Падчас акцыі плануецца падпісаць некалькі дзясяткаў паштовак, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю пра абставіны распачатай супраць праваабаронцы крымінальнай справы, паведамляе БелаПАН. У першы дзень акцыі віншавальныя паштоўкі падпісалі больш за 40 актывістаў Гомельскай вобласці.