Гомельскія ратавальнікі вызвалілі чалавека з нестандартнай пасткі (фота)

Прычына такога здарэння была банальнай: пацярпелы быў нецвярозы, ішоў па  лесвіцы, няўдала паваліўся і выпадкова захрас. Ратавальнікаў выклікала суседка, якая ўбачыла, што мужчына мае патрэбу ў дапамозе.

Спецыялісты вызвалілі яго пры дапамозе гідраўлічнага інструменту. Пры падзенні небарака атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, таму яго адвезлі ў лякарню, паведамляе прэс-служба МНС.