"Гонка ўзбраенняў": амаль 6 млн еўра на новыя ровары для вайскоўцаў
Міністэрства абароны Швейцарыі збіраецца абнавіць састарэлы парк армейскіх ровараў.
У бліжэйшыя дні мусіць быць падпісаны кантракт, паводле якога адна са швейцарскіх кампаній прадасць вайскоўцам 2800 ровараў (кожны каштуе каля 2300 еўра). Як інфармуе РІА "Новости", ровары маюць алюмініевыя рамы, восем перадач і важаць каля 15 кілаграмаў — на 10 кілаграмаў менш, чым старыя, на якіх дагэтуль ездзяць швейцарскія байцы. На навінцы ўжо пакатаўся міністр абароны краіны Улі Маўрэр.