Горацкіх студэнтаў пагражаюць выселіць з-за цвілі ў новых інтэрнатах (фота)

Між тым, увосень сцены ў інтэрнатах сельска-гаспадарчай акадэміі пакрыліся цвіллю. Таксама яна з'яўляецца і на рэчах і вопратцы ў пакоях. Пра гэта піша сайт horki.info. Бацькі студэнтаў звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва горада Горкі з гэтай нагоды.

У лісце таксама гаворыцца, што ў інтэрнаце няма вентыляцыі, і студэнтам было прапанавана трымаць адкрытымі вокны дзень і ноч. Адміністрацыя інтэрнатаў загадала жыхарам цвіль змываць. А калі праверка знойдзе цвіль у пакоях, то студэнтам прыгразілі высяленнем.

Фота — horki.info