Грамадскаму актывісту з Баранавіч Віктару Цяпіну не падоўжылі кантракт
Пра гэта Віктару Цяпіну паведаміла кіраўніцтва Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній.
Сябра партыі "Справядлівы свет", удзельнік многіх акцый і мітынгаў Цяпін працуе на заводзе інжынерам-канструктарам. Паведамленне, што кантракт з ім на наступны год не падоўжаны, стала для актывіста нечаканым. Тым больш, што спецыялісты яго профілю на прадпрыемстве патрэбныя.
Сам Цяпін мяркуе, што падставай для яго звальнення сталі Народныя сходы. Актывіст быў аштрафаваны на 875 тысяч рублёў за распаўсюд улётак пра сход каля прахадной завода.