Грамадскую прыбіральню ў Бярозе зачынілі амаль адразу пасля адкрыцця
Кіраўнік мясцовай ЖКГ ва ўсім вінаваціць вандалаў.
Пра зачыненую на замок новую прыбіральню ў Старадаўнім парку напісалі ў раённую газету “Маяк” чытачы. Гараджане скардзяцца, што людзям даводзіцца хадзіць па патрэбе ў кусты або пад дзверы прыбіральні. Таму каля прыбіральні стаіць неверагодны смурод.
У адказ на гэта кіраўнік Бярозаўскай ЖКГ заявіў, што за некалькі дзён пасля адкрыцця карыстальнікі зламалі сантэхніку і нават элементы будаўнічых канструкцый. Знайсці дзяжурнага, які б сачыў за парадкам, камунальнікі лічаць немэтазгодным, бо гэтыя выдаткі не акупяцца з-за малой наведвальнасці. Таму прыбіральню адчыняюць толькі на вялікія святы.