Грэцкая паліцыя знайшла скрадзены 10 гадоў таму шэдэўр Рубенса

Прадстаўнікі паліцыі паведамілі журналістам, што карціна датуецца 1618 годам. Гэта  "Каледонскае паляванне на дзіка". Палатно фламандскага майстра было канфіскаванае ў дваіх грамадзян Грэцыі — мужчыны і жанчыны. Зламыснікі збіраліся прадаць яго за мільён еўра. Іх арыштавалі, паведамляюць інфармагенцтвы.