Грэцыя нагадае Нямеччыне пра Другую сусветную вайну

Афіны намераныя выставіць Берліну пазоў і запатрабаваць кампенсацыю за злачынствы вайскоўцаў. З такой заявай выступіў намеснік міністра фінансаў Грэцыі Хрыстас Стайкурас. Ён паведаміў, што эксперты ўжо пачалі вывучвць дакументы і архівы. У Афінах заяўляюць, што паводле самых сціплых падлікаў Берлін завінаваціўся 7,5 мільярдаў еўра, інфармуе РБК.

Праўда, эксперты мяркуюць, што гэта толькі тактычны манеўр напярэдадні абвешчанай справаздачы тройкі крэдытораў. Калі вынікі дакладу будуць негатыўныя, Грэцыя можа пакінуць еўразону, не дачакаўшыся чарговага транша ад міжнароднай супольнасці. Пакуль што Афіны не ўкладваюцца ў графік, і Берлін не хоча адтэрміноўваць выплату крэдытаў.

Дарэчы, яшчэ ў 2010 годзе ўлады Грэцыі заяўлялі, што тэма рэпарацыяў для іх закрытая. Апошні плацёж Нямецкі федэральны банк зрабіў у кастрычніку 2010 года. Аднак Грэцыя выкрыла Берлін у тым, што ў гады Другой сусветнай вайны нацысты вывезлі з краіны залаты запас. Па ацэнках Грэцыі, краіне была нанесеная шкода на 162 млрд еўра. Эксперты мяркуюць, аднак, што Афіны спрабуюць маніпуляваць крэдыторамі.