Гродзенец пырнуў сябе нажом у жывот і паведаміў пра напад
Гэтак хлопец хацеў схаваць факт пройгрышу чужых грошай.
Як паведамляе Гродзенскі блог S13, справу раскрылі следчыя з крымінальнага вышуку. Па іх звестках, цётка перадала маладому чалавеку 250 долараў. Ён мусіў аддаць іх маці, але гульняманія ў ім перамагла. За некалькі дзён хлопец прайграў на аўтаматах усе грошы. Каб апраўдацца перад сваякамі, ён імітаваў разбойны напад і пырнуў сябе нажом у жывот.
Аднак хлопец не разлічыў свае сілы і ўдарыў занадта моцна — клінок прайшоў углыб цела на дзесяць сантыметраў. За жыццё гродзенца давялося змагацца лекарам.
Аднак ашукаць аператыўнікаў ён не змог. Што праўда, крымінальнай адказнасці за заведама ілжывы данос гродзенец пазбег, бо адмовіўся пісаць заяву пра напад на яго.