Гродзенец сабраў з аўтазапчастак зубра ў натуральную велічыню (фота)
Праца заняла ў Рамана тры месяцы.
Як паведамляе Гродзенскі блог S13, на стварэнне зубра пайшлі запчасткі ад савецкіх аўтамабіляў. Па словах аўтара, ідэя зрабіць штосьці падобнае прыйшла яму пасля ўбачыаных разам двух малюнкаў — беларускага зубра і "Тэрмінатара".
Нягледзячы на тое, што "жалеза", з якога зроблена жывёла, даўно аджыло сваё, кошт металаломнага зубра ўражвае. Пакупніку ён абыйдзецца ў 5500 долараў.

Фота: БелТА