Гродзенскія пракуроры адказалі на заяву журналістаў наконт Пачобута (фота)

“Асобы, што звярнуліся з заявай па крымінальнай справе ў адносінах да Пачобута А.С., не з’яўляюцца ўдзельнікамі крымінальнага працэсу, і іх інтарэсы не закранаюцца следствам, якое вядзецца па справе”, — гаворыцца ў лісце. Падпісаў яго намеснік аддзела па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў у органах пракуратуры С. Башун. Датуецца адказ, дарэчы, 11 красавіка.

Нагадаем, у заяве журналістаў падкрэслівалася, што крымінальная справа супраць Пачобута – адзін з элементаў  сістэмнай палітыкі дыскрымінацыі журналістаў недзяржаўных СМІ.