Гродзенскае тэлебачанне зняло “агітку” пра сацыяльныя сеткі (відэа)

Станоўчая роля сацыянльных сетак у жыцці грамадства апынулася амаль незаўважанай. Затое асаблівую ўвагу яны надалі “выразам, якія носяць антыграмадскі і нават антыдзяржаўны характар”, якія можна знайсці “у каментарах да кожнай навіны на кожным сайце”.

“Інтэрнэт называюць сусветным павуціннем, і некаторыя вырашылі, што змогуць у гэтым павуцінні схавацца… Усе крыкуны, якія заходзяць у інтэрнэт пад нікамі, вылічваюцца”, ― каментуе ў фільме прэс-афіцэр гродзенскай міліцыі Георгій Яўчар.

Пры гэтым час ад часу на экране з’яўляюцца нікнэймы карыстальнікаў незалежнага сайта “Блог Гродно s13”.

Фота: "Моя газета".