Гродзенская абласная лякарня атрымае ад Еўрасаюза каля 700 тысяч еўра
Гэты грант пойдзе на дыягностыку і лекаванне рака малочнай залозы і рака тоўстай кішкі.
Грошы на такія ж самыя праграмы атрымае і Беластоцкі цэнтр анкалогіі, праўда, яму дадуць каля 800 тысяч еўра. Такім чынам, агульная сума сродкаў, выдаткаваных на гэтыя мэты складзе, 1,5 мільёна еўра, паведамляе Kurier poranny.
Грошы паступяць з еўрапейскай праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна.