Гродзенскі злодзей паквапіўся на рэлігійную літаратуру

Не знайшоўшы ні грошай, ні каштоўнасцяў, ён вырашыў забраць 240 рэлігійных кніг. Наўрад ці ён паспеў перачытаць усю гэту літаратуру, бо зламысніка затрымалі па гарачых слядах.

Як паведамляе "Комсомольская правда", злодзея вылічылі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Ім выявіўся 38-гадовы гродзенец, які ўжо раней быў асуджаны за крадзяжы.

Фота — ua.all.biz