Гродзенскія ксяндзы паедуць на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе

VII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе для ксяндзоў пройдзе з 25 лютага па 1 сакавіка ў Славеніі, паведамляе БЕЛТА. У беларускую каманду ўваходзяць 11 святароў-спартсменаў на чале з трэнерам Яўгенам Сакалоўскім. Згодна з лёсаваннем, гродзенскія ксяндзы пачнуць турнір у групе В, куды таксама трапілі гаспадары чэмпіянату славенцы.

У чэмпіянаце прымуць удзел 13 каманд з краінаў Еўропы. Беларусы на турнір такога ўзроўню едуць ужо ў трэці раз. У 2011 годзе яны занялі там толькі апошняе месца, а летась — ужо дзявятае.