Гродзенскія рок-музыкі выступяць у лютэранскай кірсе
16 красавіка ў храме адбудзецца дабрачынны акустычны рок-канцэрт.
Галоўная мэта акцыі — звярнуць увагу на кепскі стан унікальнага храма. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў канцэрта Алесь Дзянісаў.
Арганізатары не спадзяюцца канцэртам сабраць патрэбную суму на рэстаўрацыю кірхі, бо гэта велізарныя грошы. Але акцыю лічаць важнай яшчэ і тым, што гэта першае супрацоўніцтва рок-музыкі з царквой.
Пачатак канцэрта прызначаны а 19-й гадзіне. Уваход вольны. Музыкі просяць пакінуць ахвяраванне на аднаўленне храма XVIII стагоддзя.