Гродзенскія слінга-бацькі зладзілі фотасесію ў беларускім стылі
Каб нагадаць, што насіць дзяцей у спецыяльных пераносках — беларуская традыцыя, мамы апранулі строі ды пайшлі на... жніво.
Такі сюжэт для фотасесіі быў абраны не выпадкова: калісьці менавіта падчас жніва жанчынам даводзілася надоўга пакідаць свае дамы. Малых дзяцей бралі з сабой. Тут на дапамогу нашым бабулям прыходзіла пераноска: у ёй малое і пакарміць зручна, і спаць пакласці ды перарываць працу для для гэтага не трэба.
“Нашэнне дзяцей у слінгах, то бок у перавезях, — гэта традыцыя для нашага народа, у тым ліку. Не толькі для афрыканскіх, азіятскіх ці індыйскіх народаў, але і нашых. Часта бабулі з Бераставіцкага ці Гродзенскага раёна казалі, што і ў іх вёсках таксама так насілі”, — расказала Еўрарадыё слінгакансультант Ганна Кузняцова.
Дадалося інтэрв'ю з Ганнай Кузняцовай. Яго можна паслухаць тут:







