Гродзенца могуць асудзіць за порна-спасылкі ў сацыяльных сетках

Юнака вінвацяць у распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў, інфармуе БелаПАН. На працягу года малады чалавек на асабістай старонцы сайта "Ў кантакце" ставіў спасылкі на непрыстойнае відэа. Такім чынам ён хацеў зацікавіць іншых карыстальнікаў сваёй персонай. У асабістым камп'ютары гродзенца ніякай парнаграфіі не захоўвалася. 


У інтэрнэце малады чалавек разрэкламаваў 21 фільм. Эксперты прызналі іх парнаграфіяй. 


Цяпер гродзенцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.