Грошы, атрыманыя на Кубку Аўстрыі, хакеісты аддалі сям'і Салея
Хакеісты зборнай Беларусі перададуць сям'і Руслана Салея прызавыя грошы за другое месца на Кубку Аўстрыі. Гэта 9 тысяч еўра.
У памяць пра былога капітана каманды Руслане Салея наша нацыянальная зборная выступала на турніры ў Аўстрыі без капітана. Арганізатары зрабілі выключэнне для каманды і дазволілі гуляць з трыма асістэнтамі капітана. Іх ролю выконвалі Канстанцін КальцоЎ, Аляксей Калюжны і Віктар Касцючонак, адзначае БЕЛТА.
У фінале турніру беларусы ў серыі пасляматчавых булітаў саступілі зборнай Швейцарыі — 3:4.