Грузавік праехаў па жанчыне, якая загарала каля возера

38-гадовая жанчына загарала каля возера. Кіроўца грузавіка МАЗ, верагодна, яе не заўважыў і, рухаючыся заднім ходам, наехаў. З пераломам таза і траўмай жывата пацярпелая шпіталізавана ў бальніцу. Цяпер праводзіцца расследаванне, паведамляе БЕЛТА.