Грузія ўвяла бязвізавы рэжым для грамадзян Расіі
Фактычна, ён пачаў дзейнічаць з вечара 29 лютага.
З ініцыятывай адмяніць візы для расіян выступіў напярэдадні прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. Як перадае РБК, расіянам, якія прыбылі 29 лютага ў аэрапорт Тбілісі, у пашпарт паставілі толькі штамп, не ўзяўшы з іх візавага збору.
Тым часам намеснік міністра замежных справаў Грузіі Давід Джалаганія адзначыў, што практычнае скасаванне візавага рэжыму запатрабуе адпаведнай "тэхнічнай падрыхтоўкі". Ён таксама нагадаў, што візавы рэжым быў уведзены ўладамі Расійскай Федэрацыі ў 2000 годзе.