Грыбы і ягады на паўднёвым усходзе Беларусі багатыя на цэзій-137

Як паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на ўпраўленне Расспажыўнагляду па Бранскай вобласці, утрыманне радыёнукліда цэзія-137 у лясных грыбах і ягадах, якія насельніцтва Беларусі збірае ў памежных раёнах на паўднёвым захадзе вобласці, перавышае нарматыўныя значэнні ў дзесяткі і сотні разоў.

Моцна забруджанымі на гэтай тэрыторыі апынуліся таксама мяса, дзічына і рыба.

Найбольшая колькасць забруджаных проб па ўтрыманні цэзія-137 зарэгістраваная ў Злынкаўскім і Гардзееўскім раёнах, якія мяжуюцца адпаведна з Добрушскім (Гомельская вобласць) і Касцюковіцкім (Магілёўская вобласць) раёнамі Беларусі.